Аб санкцыях ЕС у дачыненні да беларускіх тавараў
Краінамі Еўрасаюза ўведзены санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх тавараў. Гэтыя дзеянні Беларусь разглядае як супярэчныя агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Спынена магчымасць паставак у ЕС асобных нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў, уведзена забарона на пастаўкі шын, усёй групы лесаматэрыялаў, чорных металаў, цэментнай прадукцыі.
Абмежаванні могуць прымяняюцца ў адноснах да некаторых фінансавых аперацый пры аплаце беларускіх тавараў.
З поўным пералікам абмежаванняў і ўмоў іх прымянення на рускай мове (кансалідаваная версія Рэгламенту № 765/2006) можна азнаёміцца тут.
Базавыя дакументы, якія накладаюць санкцыйныя абмежаванні ў адносінах да Рэспублікі Беларусь:
Рэгламент Савета (ЕС) № 765/2006 ад 18 мая 2006 г.
Рашэнне Савета №2012/642/CFSP ад 15 кастрычнiка 2012 г.
Санкцыі ЕС у дачыненні да Рэспублікі Беларусь — прэзентацыя Пастпрадства Беларусі пры ЕС
Каб пазбегнуць праблем пры перамяшчэнні тавараў праз латвійскую граніцу, рэкамендуецца выкарыстоўваць папярэдняе дэклараванне тавараў цi пракансультавацца з мытным брокерам.
Мытня Латвіі — структурнае падраздзяленне Службы кіравання даходамі Міністэрства фінансаў. Кантактныя даныя латвійскай мытні: тэл. +371 67120000, сайт
Інфармацыя аб абмежаваннях і забаронах на сайце мытні Латвіі
Для атрымання садзейнічання з боку Генеральнага консульства можаце звярнуцца ў працоўны час па тэлефоне +371 23280049, таксама Whatsapp.