:

Падрабязней пра Латвію

Асноўныя паказчыкі эканамічнага развіцця Латвіі
ВУП (2021) — 39,85 млрд. долараў ЗША;
ВУП на душу насельніцтва (2021) — 21,1 тыс. долараў ЗША;
ВУП на душу насельніцтва па ППС (2022) — 32,7 тыс. долараў ЗША;
дзярждоўг да ВУП (2022) — 43,7%;
інфляцыя (2022) — 17,3%;
насельніцтва (2022) — 1,9 млн. чалавек;
беспрацоўе (2022) — 7,1%;
міжнародныя рэзервы (чэрвень 2023) — 4,4 млрд. долараў ЗША;
валюта — еўра (EUR);
крэдытныя рэйтынгі: Standard & Poor's — A + (Negative, 06.12.2022), DBRS — A (Stable, 19.11.2021), Moody's — A3 (Stable, 12.10.2020), Fitch Ratings — A- (Stable, 09.10.2020)

Структура знешняга гандлю таварамі
экспарт (2022) — 22,5 млрд. долараў ЗША;
імпарт (2022) — 27,9 млрд. долараў ЗША.
асноўныя артыкулы экспарту: прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўчай, фармацэўтычнай, харчовай і хімічнай прамысловасці, металапрадукцыя
асноўныя артыкулы імпарту: прадукцыя машынабудавання, транспартныя сродкі, прадукцыя хімічнай і харчовай прамысловасці, мінеральныя прадукты, прадукцыя дрэваапрацоўкі, металапрадукцыя

Асноўнымі партнёрамі Латвіі па экспарце з'яўляюцца Літва, Эстонія, Германія, Расія, Швецыя, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Данія, Нідэрланды, Польшча. Больш за ўсё прадукцыі імпартуецца з Літвы, Эстоніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Кітая, Фінляндыі, Італіі, Швецыі.

У Латвіі размяшчаецца пяць адмысловых эканамічных зон са спрыяльнымі ўмовамі для бізнэсу (вяртаецца да 80% падаткаў на нерухомасць, падаходнага падатку, выплат на дывідэнды):

Рыжскі свабодны порт – www.freeportofriga.lv
Вентспілскі свабодны порт – www.portofventspils.lv
Ліепайская асаблівая эканамічная зона – www.liepaja-sez.lv
Рэзекненская асаблівая эканамічная зона – www.rsez.lv
Латгальская асаблівая эканамічная зона – www.invest.latgale.lv/en
Большая частка інвестыцый у эканоміку Латвіі паступае з краін ЕС (Швейцарыя, Эстонія, Літва, Кіпр, Германія, Нідэрланды) і Расіі.
Асноўныя галіны эканомікі: аптовы і рознічны гандаль (14,4% ад агульнага валавага дабаўленага кошту), вытворчасць (12,2%), аперацыі з нерухомасцю (12,8%), транспарт і лагістыка (7,4%).
Транспартная сістэма Латвіі забяспечвае адпаведную інфраструктурную базу для таварных патокаў з Азіі ў Еўропу.
Незамярзальныя парты ў Рызе, Вентспілсе і Ліепаі маюць агульную прапускную здольнасць у 60,6 млн тон. Латвія мае развітую сетку чыгункі, трубаправоды для сырой нафты і нафтапрадуктаў. Аэрапорт “Рыга” з'яўляецца буйным пасажырскім і грузавым хабам.
Па тэрыторыі Латвіі праходзіць пяць еўрапейскіх аўтамабільных маршрутаў: E22, E67 (Via Baltica), E77, E262 і E264)
Латвія пры падтрымцы ЕС мадэрнізавала ўчасткі дарог для Via Baltica – першага пан'еўрапейскага транспартнага калідора, які злучае Фінляндыю з краінамі Балтыі, Польшчай і Заходняй Еўропай.
Лясы займаюць 50% тэрыторыі Латвіі. Тры чвэрці прадукцыі дрэваапрацоўкі экспартуецца. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца піламатэрыялы і дзелавая драўніна. Латвія ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых вытворцаў драўняных гранул у ЕС, уступаючы толькі Германіі, Швецыі і Францыі.
13 працэнтаў тэрыторыі Латвіі займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Краіна знаходзіцца на другім месцы ў Еўропе па вытворчасці жыта і пшаніцы на душу насельніцтва. Збожжавыя экспартуюцца ў Саудаўскую Аравію, Нігерыю, Турцыю.
Фармацэўтычная прамысловасць з'яўляецца флагманам латвійскай хімічнай галіны. Найбуйнейшыя прадпрыемствы па вытворчасці і гандлю фармацэўтычнымі прадуктамі: Recipe Plus, Olainfarm, Tamro, Grindeks, Sentor Farm, Magnum Medical.
Асноўныя экспартныя рынкі – Літва, Эстонія, Расія, Узбекістан, Беларусь, Германія, Польшча, Швецыя, Украіна, Данія, Вялікабрытанія і Нідэрланды.
Мытныя працэдуры
У Латвіі адносна імпартуемых тавараў прымяняюцца правілы, тарыфныя стаўкі і ліцэнзійныя патрабаванні згодна з Адзіным тарыфам Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (TARIC).
Больш падрабязна пра пошліны:
Служба падтрымцы гандлю ЕС – www.exporthelp.europa.eu
База звестак доступу да рынак – www.madb.europa.eu.
Асноўныя падаткі
Падатак на прыбытак арганізацый – дыферэнцыраваны: 20%, 23% і 31,4%;
Нацыянальныя ўзносы сацыяльнага страхавання працадаўца – 24,09%; Нацыянальныя ўзносы сацыяльнага страхавання супрацоўнікаў – 11%;
Падатак на дабаўленую вартасць – стандартная стаўка ПДВ 21%, зніжаная стаўка – 12%.

Карысныя спасылкі
Фінансавая дзяржаўная арганізацыя Altum — www.altum.lv
Асацыяцыя Латвійскіх хімічных і фармацэўтычных прадпрымальнікаў (LAKiFA) — www.lakifa.lv
Асацыяцыя машынабудавання і металаапрацоўкі (MASOC) — www.masoc.lv
Банк Латвіі (Latvijas Banka) — www.bank.lv
Цэнтральнае статыстычнае бюро Латвіі — www.csb.gov.lv
Enefit — www.enefit.lv
Export Helpdesk — www.exporthelp.europa.eu
Рыжскі свабодны порт — www.rop.lv
Вентспілскі свабодны порт — www.portofventspils.lv
Латвійскае агенцтва інвестыцый і развіцця — www.liaa.gov.lv
Latvenergo — www.latvenergo.lv
Дзяржаўныя лясы Латвіі (Latvijas Valsts meži) — www.lvm.lv
Латвійская асацыяцыя кампутарных тэхналогій (LdTA) — www.itnet.lv
атвійская асацыяцыя электроннай і электратэхнічнай прамысловасці (LETERA) — www.letera.lv
Латвійская федэрацыя харчовых прадпрыемстваў — www.lpuf.lv
Латвійская асацыяцыя інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій — www.likta.lv
Інстытут Латвіі — www.li.lv
Латвійская асацыяцыя Інтэрнэта — www.lia.lv
Латвійская асацыяцыя лагістыкі — www.lla.lv
Латвійскія чыгункі (Latvijas dzelzceļš) — www.ldz.lv
Латвійскія дзяржаўныя дарогі (Latvijas Valsts ceļi) — www.lvceli.lv
Latvijas Gāze — www.lg.lv
База даных доступу да рынку – www.madb.europa.eu
Міністэрства сельскай гаспадаркі Латвіі — www.zm.gov.lv
Міністэрства культуры Латвіі — www.km.gov.lv
Міністэрства абароны Латвіі — www.mod.gov.lv
Міністэрства эканомікі — www.em.gov.lv
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі — www.izm.gov.lv
Міністэрства рэгіянальнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя Латвіі — www.varam.gov.lv
Міністэрства замежных спраў Латвіі — www.mfa.gov.lv
Міністэрства аховы здароўя Латвіі — www.vm.gov.lv
Міністэрства юстыцыі Латвіі — www.tm.gov.lv
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі — www.iem.gov.lv
Міністэрства транспарту Латвіі — www.sam.gov.lv
Міністэрства дабрабыту Латвіі — www.lm.gov.lv
Міністэрства фінансаў Латвіі — www.fm.gov.lv
Ліепайскі порт — www.liepaja-sez.lv
Міжнародны аэрапорт Рыга — www.riga-airport.com
Сакратарыят Рады Латвіі па партах, транзіце і лагістыцы — www.transport.lv
Латвійскае дзяржаўнае агенцтва занятасці — www.nva.gov.lv
Служба дзяржаўных даходаў — www.vid.gov.lv
Латвійская асацыяцыя тэлекамунікацый — www.telecom.lv
Савет замежных інвестараў у Латвіі (FiCiL) — www.ficil.lv

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці