80 гадоў трагедыі Хатыні — Беларусы Латвіі памятаюць
22.03.2023 г.Беларускія суполкі ў Латвіі правялі шэраг памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю трагедыі ў Хатыні.
Прагучала шмат вершаў, у тым ліку ўласных твораў.
Адзін з такіх вершаў: https://daugavpils.mfa.gov.by/docs/khatyn_80_years.mp3
Кожны трэцi ў тую вайну загiнуў!
Нават не ўсе вядомы магiлы!
Рэха вайны гучыць, як набат!
Пад Брэстам насмерць беларусы стаялi.
Прад подзвiгам Вашым галовы схiляем.
Мы — вашы нашчадкi пра Вас памятаем.
За Незалежнасць удзячны, што зараз трымаем!
Пасля вайны той усе Вы — Героi!
Не пакiдалi прад ворагам зброi!
Трэцiх успомнiм маўчання хвiлiнай!
Устанем, памянем усiх, хто загiнуў…

Дакументальны фiльм “I будзе жыць Хатынь” вызваў аднолькавыя ўражаннi: гэта боль, смутак, абурэнне, немагчымасць зразумець здзекi адных людзей над iншымi, немагчымасць паверыць i зразумець варварскiя метады фiзiчнага знiшчэння беларусаў фашысцкiмi вылюдкамi.
Хатынь з'яўляецца сiмвалам.
Больш за дзвесцi вёсак так i не змаглi ўзрадзiцца, не знойдзем мы і Хатынi.
Толькi мемарыял, толькi два колеры: цёмна-шэры i белы. Гэта трагедыя, бяда i памяць.
Мы павiнны памятаць праз вякi самае скорбнае месца Беларусi. Памяць пра гэты боль, пра нечуванае злачынства не павiнна спынiцца на нашым пакаленнi. На генетычным узроўнi нашы дзецi i ўнукi павінны гэта памятаць, каб нiдзе i нiколi ў свеце больш не адкрыўся такi
пад адкрытым небам, як беларуская Хатынь.