:

Аб удзеле Генеральнага консула Ільі Лапуця ў «Браслаўскіх зарніцах»

05.06.2023 г.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Лапуць Ілья Віктаравіч 3 – 4 чэрвеня 2023 г. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 56-га Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»: цырымоніі адкрыцця фестывалю, святочным шэсці, канцэрце.

«Браслаўскія зарніцы» з'яўляецца адным са старэйшых міжнародных культурных фестываляў, які ўключае выступленні калектываў песні і танцаў розных краін, папулярных эстрадных выканаўцаў, харавую асамблею, тэатралізаванае шэсце, фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Падчас «Браслаўскіх зарніц» праходзяць розныя выставы, арганізаваны месцы для сямейнага адпачынку, атракцыёны, забаўляльныя мерапрыемствы і спаборніцтвы.

У мэтах умацавання міжрэгіянальных сувязей на палях фестывалю Браслаўскім райвыканкамам падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Сартавальскім гарадскім паселішчам (Карэлія, Расія), г.Цзінчжоу (Кітай), правінцыяй Рондаца (Італія).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці