:

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі народу Латвіі

18.11.2025 г.

Паважаныя сябры,
Ад імя грамадзян Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста шчыра віншую вас з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
Незалежнасць – не толькі бясцэнная каштоўнасць, якая дазваляе здзейсніць мару народа аб светлай будучыні сваёй краіны, але і вялікая адказнасць за дасягненне пастаўленай мэты.
Імкненне жыхароў Латвіі да захавання нацыянальнай самабытнасці, жыцця ў міры і згоды з суседзямі дзесяцігоддзямі спрыяла ўмацаванню добразычлівых адносін паміж нашымі дзяржавамі. Мы разам працавалі, знаходзілі магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларусы шануюць гэта і заўсёды рады новым сустрэчам.
Упэўнены, што, нягледзячы на няўдалыя спробы асобных палітыкаў гвалтоўна абмежаваць беларуска-латвійскія гуманітарныя кантакты, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і захаваць адносіны добрасуседства, заснаваныя на ўзаемнай падтрымцы і павазе.
Сардэчна жадаю ўсім латышам шчасця і дабрабыту, а таксама запрашаю у гасцінную Беларусь.

-----------------------------------------------------

Cienījamie draugi,
Baltkrievijas Republikas pilsoņu vārdā un no manis personīgi sirsnīgi sveicu jūs Latvijas Republikas proklamēšanas dienā.
Neatkarība ir ne tikai milzīga vērtība, kas ļauj realizēt tautas cerību uz savas valsts gaišu nākotni, bet arī liela atbildība par izvirzītā mērķa sasniegšanu.
Latvijas iedzīvotāju tieksme pēc nacionālās savdabības saglabāšanas, dzīves mierā un saskaņā ar kaimiņiem gadu desmitiem veicināja labvēlīgo attiecību stiprināšanu starp mūsu valstīm. Mēs kopā strādājām, atradām iespējas abpusēji izdevīgai sadarbībai. Baltkrievi to augstu vērtē un vienmēr priecājas par atkaltikšanos.
Esmu pārliecināts, ka, neskatoties uz atsevišķu politiķu nesekmīgiem mēģinājumiem ar varu ierobežot Baltkrievijas-Latvijas humanitāros kontaktus, mēs varēsim pārvarēt visas grūtības un saglabāt labas kaimiņattiecības, kas pamatojas uz savstarpēju atbalstu un cieņu.
Sirsnīgi novēlu visiem latviešiem laimi un labklājību, kā arī aicinu uz viesmīlīgu Baltkrieviju.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці