Аб удзеле ў III Міжнароднай канферэнцыі «Беларускія чытанні: Асобы. Кнігі. Сувязі»
21.02.2022 г.21 лютага 2022 года, у Міжнародны дзень роднай мовы, консул Галіна Найдзёнава прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі «Беларускія чытанні: Асобы. Кнігі. Сувязі», якая адбылася ў анлайн-фармаце. Дадзеная канферэнцыя сабрала даследчыкаў, вучоных і знатакоў беларускай мовы і культуры з Латвіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы і Эстоніі.
Пасля канферэнцыі ўдзельнікі пісалі дыктоўку на беларускай мове. Тэкст чытала завуч і выкладчык беларускай мовы Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганна Іване.
У анлайн-дыктоўцы разам з рыжанамі прынялі ўдзел беларусы Даўгаўпілса, Мінска, Нарвы і Пярну.