Аб удзеле ў творчай сустрэчы, прысвечанай Дню Перамогі
07.05.2021 г.Консул Галіна Найдзёнава 7 мая 2021 г. прыняла ўдзел у «Творчай сустрэчы, прысвечанай Дню Перамогі», арганізаванай Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым», якая прайшла ў zoom фармаце. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыяспары консульскай акругі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі чыталі вершы і выконвалі песні, прысвечаныя вялікаму святу Перамогі.