Віншаванне народу Латвіі ад імя беларускага народа і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
18.11.2023 г.Паважаныя жыхары Латвіі,
Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
Нашых продкаў спакон вякоў аб’ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны. Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. I ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком уласнай краіны і па якім шляху яна будзе развівацца.
Мы без ваганняў адкрылі для вас магчымасць бязвізавага ўезду ў нашу краіну, якім скарысталіся дзясяткі тысяч жыхароў Латвіі.
Такім чынам Мінск падтрымаў гуманітарныя і дзелавыя кантакты, надаў дадатковую вартасць суседству, якое нельга разбурыць.
Спадзяёмся на ваша добразычлівае стаўленне да беларусаў, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцей.
Шчыра жадаю латвійскаму народу міру, перспектыў і магчымасцей для ўмацавання дзяржаўнасці не коштам адносін са сваімі суседзямі.
Сардэчна запрашаем вас у Беларусь!
-----------------------------------------------------
Cienījamie Latvijas iedzīvotāji,
Baltkrievijas tautas vārdā un no manis personīgi sirsnīgi sveicu jūs Latvijas Republikas proklamēšanas 105. gadadienā.
No mūžseniem laikiem mūsu senčus vienoja cieņpilnas, labvēlīgas attiecības. Baltkrievi vienmēr patiesi priecājās par mūsu Latvijas draugu panākumiem, viņiem bija elki Latvijas kino un estrādes mākslinieku vidū. Un nekad jums nav diktējuši, ko ievēlēt par savas valsts galvu un pa kādu ceļu tā attīstīsies.
Mēs nesvārstoties jums pavērām iespēju ieceļot mūsu valstī bez vīzām, kuru izmantoja desmitiem tūkstošu Latvijas iedzīvotāju.
Tādējādi Minska atbalstīja humanitāros un lietišķos kontaktus, deva papildu vērtību kaimiņattiecībām, ko nedrīkst izpostīt.
Ceram uz jūsu labvēlīgu izturēšanos pret baltkrieviem, politisko briedumu, pilsonisko pozīciju un izvēli visu esošu pretrunu ātras pārvarēšanas labā.
Patiesi novēlu Latvijas tautai mieru, perspektīvas un iespējas valstiskuma nostiprināšanai ne ar attiecibu ar saviem kaimiņiem cenu.
Sirsnīgi aicinām jūs uz Baltkrieviju!