:

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі народу Латвіі

18.11.2024 г.

Паважаныя сябры,

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды нацыянальнага свята – Дня абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Прызначэннем нашых народаў спакон вякоў было жыць у міры і згодзе. I па сённяшні дзень беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да суседзяў з Латвіі.

У сучасных няпростых абставінах нам вельмі прыемна, што тыя з вас, хто хоць раз наведаў Беларусь, назаўсёды захавалі ў памяці і ў сэрцы, апрача вобразаў маляўнічых краявідаў, задбаных палеткаў і ўпарадкаваных сенажацей, бяспечных і ўтульных гарадоў, пасёлкаў і вёсак, шчырасць і руплівасць беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і дараваць, праявіць разуменне і спагаду да кожнага чалавека незалежна ад расы, веравызнання, нацыянальнасці.

Менавіта таму мы сёння адчынілі для вас, наогул для ўсіх людзей добрай волі, свае дзверы, запрашаем, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць звычайныя чалавечыя сувязі. Гэта тая каштоўнасць, якая здольна ўратаваць мір, такі патрэбны ўсім нам.

Карыстаюся прыемнай нагодай, каб пажадаць жыхарам Латвіі здароўя, бясхмарнага неба, дабрабыту і сардэчна запрасіць наведаць нашу гасцінную краіну.

Будзем вельмі рады вітаць вас у Беларусі!

-----------------------------------------------------

Cienījamie draugi,

Pieņemiet vissiltākos apsveikumus saistībā ar nacionālajiem svētkiem – Latvijas Republikas proklamēšanas gadadienu.

No mūžseniem laikiem mūsu tautu sūtība bija dzīvot mierā un saskaņā. Un līdz šai dienai baltkrievi jūt īstas simpatijas pret kaimiņiem no Latvijas.

Mūsdienu sarežģītos apstākļos mums ir ļoti patīkami, ka tie no jums, kas vismaz vienreiz apmeklējuši Baltkrieviju, uz visiem laikiem saglabājuši savā piemiņā un sirdī, papildus gleznainu ainavu, labi koptu lauku un kārtībā savestu pļavu, drošu un ērtu pilsetu un ciemu tēliem, baltkrievu sirsnību un rūpīgumu, gatavību nākt palīgā un piedot, parādīt izpratni un līdzjūtību pret katru cilvēku neatkarīgi no rases, konfesijas, nacionalitātes.

Tieši tādēļ šodien mēs atvērām jums un vispār visiem labas gribas ļaudīm mūsu durvis, aicinām, neraugoties ne uz ko, saudzīgi uzturēt parastus cilvēciskus sakarus. Tā ir tāda vērtība, kas spēj saglabāt mieru, mums visiem tik vajadzīgu.

Izmantoju patīkamu iespēju, lai novēlētu Latvijas iedzīvotājiem veselību, bezmākoņu debesi, labklājību un sirsnīgi aicinātu apmeklēt mūsu viesmīlīgu valsti.

Būsim ļoti laimīgi apsveikt jūs Baltkrievijā!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці