:

Прыгранічны рух

Прыём дакументаў для афармлення дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне ажыццяўляе Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.
Адрас: 18.Novembra iela 44, Daugavpils, LV-5401, Latvija

Прыём дакументаў ажыццяўляецца на падставе спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый па папярэднім запісе па тэлефонах: 654-209-65 у працоўныя дні з 9.00 да 12.00 і з14:00 да 16:00.

Пры падачы дакументаў для афармлення дазволу на прыгранічнае перамяшчэнне пры сабе неабходна мець:

    пашпарт і яго якасную ксеракопію;
    анкету ўсталяванага ўзору, запоўненую з выкарыстаннем кампутара  (у тэкставым фармаце)  ;
    2 каляровыя фатаграфіі памерам 3 х 4 см;
    поліс медыцынскага страхавання;
    дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовага наведвання прыгранічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
    даведку аб дэкларацыі месца жыхарства, якая пацвярджае пражыванне на прыгранічных тэрыторыях не менш за адзін год на момант падачы дакументаў.

За разгляд хадайніцтва аб выдачы дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне бярэцца збор у памеры 20 еўра. Ад выплаты збору вызваляюцца пенсіянеры (па ўзросту), інваліды I і II груп (пры наяўнасці пасведчанняў і іх ксеракопій) і дзеці да 18 гадоў.

Аплата консульскіх збораў за афармленне дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне ажыццяўляецца з дапамогай банкаўскіх плацежных карт у касе Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

Тэрмін афармлення дазволу — 12 працоўных дзён.

Пры выдачы новага дазволу ў сувязі з абменам дакумента для выезду за мяжу (пашпарта), завяршэннем тэрміну дзеяння альбо псаваннем дазволу, акрамя страты (крадзяжу), раней выдадзены дазвол падлягае вяртанню ў Генеральнае консульства.

Для атрымання новага дазволу ў выпадку яго страты (крадзяжу) ў Генеральнае консульства прадастаўляецца даведка, якая пацвярджае зварот па факце страты (крадзяжу), выдадзеная органам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным на выдачу такіх даведак органам Латвійскай Рэспублікі.

Уладальнікі дазволаў на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне па прад’яўленні праязных дакументаў маюць права без віз перасякаць Дзяржаўную мяжу Беларусі ў пунктах пропуску, адкрытых для міжнароднага і двухбаковага паведамлення.

ЖЫХАРАМ  ПРЫГРАНІЧНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ

Жыхарам прыгранічных тэрыторый, якія аформілі дазвол на прыгранічнае перамяшчэнне, не патрабуецца афармленне пропуску на права знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе).

Жыхары прыгранічных тэрыторый падчас знаходжання на тэрыторыі Беларусі павінны мець дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавора медыцынскага страхавання, сапраўдны на ўвесь перыяд знаходжання.

Сумарны тэрмін знаходжання на прыгранічнай тэрыторыі на працягу тэрміну дзеяння дазволу не можа перавышаць 90 дзён на працягу паўгода.

У выпадках знаходжання замежнага грамадзяніна на прыгранічнай тэрыторыі на працягу больш доўгага тэрміну, чым гэта прадугледжана Пагадненнем, ўстанаўлення факта незаконнага выезду за межы прыгранічнай тэрыторыі, перамяшчэння праз беларускі ўчастак мытнай мяжы Мытнага саюза фізічнымі асобамі тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання, пад выглядам тавараў для асабістага карыстання, устанаўленні факта, што прадстаўленыя замежным грамадзянінам звесткі пра мэты ўезду ў Рэспубліку Беларусь не адпавядаюць сапраўдным, а таксама па iншых падставах, прадугледжаных ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2010 г. № 1877, дазвол можа быць ануляваны.

Калі ўладальнік дазволу знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і яго сапраўдны праязны дакумент або дазвол страчаны (выкрадзены), ён неадкладна паведамляе аб гэтым у орган унутраных спраў па месцы знаходжання, які бясплатна выдае даведку, якая пацвярджае факт такога паведамлення і дае рэкамендацыі аб далейшых дзеяннях заяўніка.

Дазвол не дае яго ўладальніку права на ажыццяўленне працоўнай або прадпрымальніцкай дзейнасці.


ПЕРАЛІК ПРЫГРАНІЧНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У АДПАВЕДНАСЦІ З ПАГАДНЕННЕМ

Бігосаўскі, Чапаеўскі, Сар'янскі, Асвейскі, Каханавіцкі, Белькаўшчынскі сельсаветы Верхнядзвінскага раёна, горад — Верхнядзвінск.
Павяцкі, Перабродзкі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі, Туркаўскі сельсаветы Мёрскага раёна, горад — Мёры.
Друеўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Опсаўскі, Далёкаўскі, Ахрэмавіцкі, Мяжанскі, Цяцеркаўскі, Відзаўскі сельсаветы Браслаўскага раёна, горад — Браслаў, пасёлак — Відзы.

ПЫТАННІ АДКАЗНАСЦІ

Выезд асобы, якая прыбыла (перасякла дзяржаўную граніцу) па дазволу, а таксама якая мае дзейсную беларускую візу, за межы прыгранічнай тэрыторыі прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку перамяшчэння.
Пры неабходнасці перамяшчэння за межамі прыгранічнай тэрыторыі Беларусі замежны грамадзянін  абавязаны перасякаць мяжу па беларускай візе за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Пагадненнем.

АБ ПАРАДКУ РЭГІСТРАЦЫІ

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 105-З замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу дзесяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання.

Для рэгістрацыі ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы часовага знаходжання неабходна мець  наступныя дакументы:
 заяву;
 дакумент для выезду за мяжу;
 поліс медыцынскага страхавання;
 дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы ў памеры 0,5 базавай велічыні (замежныя грамадзяне  якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту   рэгіструюцца бясплатна).

Рэгістрацыя замежных грамадзян у электроннай форме ажыццяўляецца на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) бясплатна.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці