:

Гандлева-эканамічныя адносіны

Беларусь і Латвію аб'ядноўваюць устойлівыя гандлёва-эканамічныя сувязі. Латвія з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам і інвестарам Рэспублікі Беларусь, а таксама буйным транзітным калідорам для беларускага экспарту ў трэція краіны.

Па выніках 2022 года Латвія заняла 15-е месца па тавараабароце і 12-е месца па экспарту сярод краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі.

Тавараабарот Беларусі і Латвіі, млн. долараў ЗША

У 2022 годзе тавараабарот з Латвіяй знізіўся з-за ўступлення ў сілу гандлёвых абмежаванняў у адносінах да некаторых беларускіх тавараў. Гэтыя дзеянні Беларусь разглядае як супярэчныя агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Аснову таварнага экспарту ў Латвію складае прадукцыя лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, металапрадукцыя, будаўнічыя матэрыялы, харчовая і касметычная прадукцыя, мэбля.
Беларусь імпартуе з Латвіі электрычныя машыны і абсталяванне, лекавыя сродкі, прадукцыю харчовай і тэкстыльнай прадукцыі.

У знешнегандлёвым абароце паслуг пераважаюць транспартныя, іншыя дзелавыя і камп'ютэрныя паслугі.

У Беларусі працуюць прадпрыемствы з удзелам латвійскага капіталу. Латвійскія інвестары праяўляюць цікавасць да рэалізацыі праектаў у сферы гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі, харчовай вытворчасці і іншай прадукцыі.

Рэалізаваны наступныя сумесныя праекты: рэстараны “Анколс і партнёры”, кінатэатры “Нью Юроп Сінема”, магазіны “Jysk”, мадэрнізацыя сетак кабельнага тэлебачання і інтэрнэту “Рэм Пра”, малакаперапрацоўчы завод “Фуд Юніён” у г.Гомелі, фармацэўтычная кампанія “Олайнфарм” у г.Гродна.

Прыярытэтным напрамкам беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння застаецца транспартна-лагістычная сфера. Перспектыўным з'яўляецца далейшае развіццё супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўчай, фармацэўтычнай, харчовай прамысловасці, у сферы турызму.

Электронную пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы для закупак беларускай прадукцыі актыўна выкарыстоўваюць латвійскія кампаніі, іх колькасць пастаянна расце.

Беларускія вытворцы зацікаўлены ў пастаўках рознай высакаякаснай прадукцыі для забеспячэння патрэбнасцей Латвіі, уключаючы электробусы, сельскагаспадарчую тэхніку, ліфтавае абсталяванне, кабельную прадукцыю.

Значны патэнцыял для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ёсць у сферы паслуг, асабліва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якая дэманструе ўстойлівы рост.

Праводзіцца работа па ўдасканаленні аўтамабільнай інфраструктуры і прыдарожнага сэрвісу, стварэнню сумесных турыстычных прадуктаў і маршрутаў у мэтах максімальна эфектыўнага выкарыстання турыстычных патэнцыялаў дзвюх краін.

Пытанні развіцця двухбаковых адносін абмяркоўваюцца ў ходзе пасяджэнняў Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву пад старшынствам міністраў транспарту, Савета дзелавога супрацоўніцтва пад старшынствам начальнікаў чыгунак, Змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах, рабочай групы па транспарце.

У 2018 годзе ў г.Мінску прэм'ер-міністры дзвюх краін падпісалі міжурадавы Мемарандум аб узаемаразуменні і План мерапрыемстваў па асноўных напрамках эканамічнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву.

14-е паседжанне Міжурадавай камісіі адбылося 2 кастрычніка 2019 г. у г.Мінску.

У 2020 годзе, нягледзячы на паўсюдныя абмежаванні ў гандлі ў краін-партнёраў з-за пандэміі і барацьбы з каранавірусам, у Беларусі ўдалося забяспечыць рост даходаў насельніцтва на фоне нязначнага зніжэння ВУП, захаваць макраэканамічную збалансаванасць эканомікі, а таксама дасягнуць станоўчага сальда знешняга гандлю тавараў і паслугамі.

Беларускім шляхам барацьбы з наступствамі пандэміі пасля пайшла большасць краін свету. Меры падтрымкі насельніцтва і эканомікі аказаліся эфектыўнымі.

Беларусь на працягу трох дзесяцігоддзяў выбудоўвала добрасуседскія адносіны з краінамі свету і дабілася значных поспехаў у развіцці краіны. Беларусь і Латвію аб'ядноўваюць цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі, даўняе сяброўства і добрасуседскія адносіны народаў, роднасныя сувязі беларусаў і латвійцаў. Гэта трывалая аснова для захавання і далейшага паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Нягледзячы на недружалюбныя крокі краін-суседзяў у Рэспубліцы Беларусь захаваны спрыяльныя ўмовы для работы як мясцовага бізнесу, так і прадстаўнікоў замежных дзелавых колаў. Замежны бізнес і правы фундатараў знаходзяцца пад надзейнай абаронай дзяржавы. Бізнесу аказваецца максімальная падтрымка, прадастаўляюцца прэферэнцыйныя рэжымы, захаваны значныя падатковыя і іншыя льготы.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці